Трамп сустрэўся з Месі і ўсёй камандай «Інтэр Маямі»
Гаворачы пра Месі, прэзідэнт ЗША заявіў, што Пеле быў «вельмі добры, але Леа, магчыма, нават лепшы».
Фота: Белы Дом
У чацвер Дональд Трамп сустрэўся ў Белым доме з пераможцамі вышэйшай амерыканскай футбольнай лігі (MLS) «Інтэр Маямі». Сярод гасцей былі Ліянэль Месі, Луіс Суарэс і Радрыга Дэ Паўль.
Гаворачы пра Месі, Трамп заявіў, што Пеле быў «вельмі добры, але Леа, магчыма, нават лепшы». Таксама ён адзначыў, што калі вялікія гульцы прыязджаюць у ЗША, яны звычайна ўжо не перамагаюць, але Месі «справіўся з ціскам — прыйшоў і перамог».
Адначасова Трамп казаў не толькі пра футбол. Вядома, ён не ўпусціў магчымасці выказацца і пра вайну з Іранам:
«Мы знішчаем усё больш іранскіх ракет і беспілотнікаў. Іх пускавая ўстаноўка трапляе пад абстрэл на працягу чатырох хвілін пасля таго, як яны запускаюць ракету. Яны проста не разумеюць, што адбываецца, але ў нас самая магутная армія ў свеце. Іх флот з 24 караблёў быў знішчаны за тры дні. Гэта вельмі шмат караблёў».