БЕЛ Ł РУС

За суткі два чалавекі загінулі пры пажарах

6.03.2026 / 16:56

Nashaniva.com

У Беларусі за адны суткі пры пажарах загінулі два чалавекі, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС

5 сакавіка а 6‑й раніцы ратавальнікі атрымалі сігнал аб пажары ў дачным доме на тэрыторыі садовага таварыства каля вёскі Мелькавічы Дзяржынскага раёна, паведамілі ў МНС.

На месцы здарэння работнікі МНС знайшлі загінулага бацьку гаспадара жылля 1942 года нараджэння.

Яшчэ адзін пажар у гэты ж дзень здарыўся ўвечары. Каля 22‑й гадзіны ў МНС паступіла інфармацыя аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Лудчыцы Быхаўскага раёна. На месцы пажару было знойдзена цела гаспадара жылля 1986 года нараджэння.

Прычыны абедзвюх трагедый высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула