БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую пераарыштавалі на выхадзе з калоніі, урэшце вызвалілі ў зале суда

6.03.2026 / 19:10

Nashaniva.com

Яе пратрымалі ў СІЗА дадатковыя паўгода і абмежаваліся гэтым.

Алена Маліноўская. Фота: spring96.org

Мінскі гарадскі суд прызнаў палітзняволеную Алену Маліноўскую вінаватай, аднак вызваліў яе ў зале суда, бо яна ўжо адбыла прызначаны тэрмін пакарання. Прысуд быў абвешчаны 6 сакавіка 2026 года, піша «Вясна».

Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка прызначыў жанчыне чатыры гады і дзевяць месяцаў пазбаўлення волі. Праз тое, што Алена знаходзіцца за кратамі ўжо больш за чатыры гады — гэты тэрмін быў залічаны судом у тэрмін прысуду, таму яе вызвалілі падчас суда.

Гэтым разам жанчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 і 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі).

Алена Маліноўская была асуджаная ў 2022 годзе разам з Ліліяй Ананян і Анатолем Латушкам, стрыечным братам палітыка Паўла Латушкі. Ёй прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі за «хуліганства» (арт. 339 КК) і «здзек з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) — за малюнкі герба «Пагоня» і спалены сцяг.

31 жніўня 2025 года Алена мусіла выйсці на волю, але супраць яе ўзбудзілі новую крымінальную справу і перавялі ў СІЗА. Агулам Алене налічылі 8 эпізодаў. У чым канкрэтна абвінавачвалі палітзняволеную, пакуль невядома. 

Чытайце таксама:

Судовы працэс над журналістам Паўлам Дабравольскім праходзіць у закрытым рэжыме

«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай

Міколу Аўтуховіча вярнулі з калоніі ў гродзенскую турму

Каментары да артыкула