БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

7.03.2026 / 08:02

Nashaniva.com

Удар прыйшоўся па шматпавярховым будынку.

У ноч на 7 сакавіка расіяне войскі нанеслі балістычны ўдар па шматпавярховым доме ў Харкаве, у выніку чаго сем чалавек людзей загінулі, а яшчэ як мінімум дзесяць атрымалі раненні, піша «Украінская праўда».

«На гэты момант вядома пра 10 пацярпелых, сярод якіх два хлопчыкі 11 і 6 гадоў. Таксама сярод пацярпелых — 17‑гадовая дзяўчына. Разбураны пад'езд і два паверхі суседняга будынка. На месцы ўдару працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад заваламі могуць знаходзіцца 10 чалавек, сярод якіх дзіця», — напісаў першапачаткова мэр Харкава Ігар Церахаў.

Затым з-пад завалаў дасталі цела 65‑гадовай жанчыны, потым яшчэ два целы.

Уначы таксама быў удар па Кіеве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула