БЕЛ Ł РУС

Пасольства ў Іране рэкамендуе беларусам самастойна з'ехаць з краіны

7.03.2026 / 13:35

Nashaniva.com

З-за закрытай паветранай прасторы вылет з краіны цяпер немагчымы, таму выязджаць варта ці ў Арменію, ці ў Азербайджан.

Fatemeh Bahrami / Anadolu via Getty Images

Пасольства Беларусі ў Тэгеране рэкамендавала грамадзянам, якія знаходзяцца ў Іране, самастойна пакінуць краіну на фоне працяглых ваенных дзеянняў.

У пасольстве заклікалі беларусаў захоўваць спакой, выконваць асцярожнасць і пазбягаць месцаў масавага збору людзей.

Таксама дыпламаты раяць не набліжацца да ваенных і дзяржаўных аб’ектаў, не фатаграфаваць і не здымаць іх на відэа, а пры неабходнасці хавацца ў сховішчах або на ніжніх узроўнях падземных паркінгаў.

З-за закрытай паветранай прасторы вылет з краіны цяпер немагчымы. У сувязі з гэтым грамадзянам Беларусі настойліва рэкамендуюць скарыстацца даступнымі наземнымі маршрутамі і самастойна выехаць з Ірана ў Арменію або Азербайджан.

У дыпмісіі адзначылі, што найбольш зручны маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Нурдуз — Агарак» на мяжы з Арменіяй. Для выезду праз Азербайджан неабходна загадзя атрымаць індывідуальны дазвол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула