БЕЛ Ł РУС

Мінчанка пакінула букеты ў гардэробе бара. Адзін з іх забралі — і падарылі іншай жанчыне

7.03.2026 / 13:46

Nashaniva.com

У Маскоўскае РУУС звярнулася сямейная пара: пасля святкавання дня нараджэння жонкі ў бары знік адзін з падораных букетаў коштам 150 рублёў, паведамляе «Міліцыя Мінска».

 

Імянінніца пакінула тры букеты ў гардэробе, а калі госці збіраліся дадому — аднаго ўжо не было.

Міліцыя высветліла: кветкі забраў 38‑гадовы жыхар Віцебскай вобласці, які адпачываў там жа са сваёй кампаніяй.

Сыходзячы з бара, ён заўважыў пакінутыя букеты, выбраў самы прыгожы і забраў яго, а пазней падарыў сваёй знаёмай.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула