БЕЛ Ł РУС

Трамп: ЗША сёння нанясуць па Іране магутны ўдар

7.03.2026 / 14:56

Nashaniva.com

У якасці аб’ектаў атакі разглядаюцца раёны краіны і групы людзей, якія раней не лічыліся цэлямі ЗША.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Раней прэзідэнт ЗША напісаў у сацсетцы Truth Social, што Іран, які быў разгромлены, папрасіў прабачэння ў сваіх блізкаўсходніх суседзяў і здаўся ім, паабяцаўшы больш не страляць па іх.

«Гэтае абяцанне было дадзенае толькі з-за бязлітасных атак з боку ЗША і Ізраіля. Яны хацелі захапіць і кіраваць Блізкім Усходам. Гэта першы выпадак за тысячы гадоў, калі Іран прайграў суседнім краінам Блізкага Усходу. Яны сказалі: «Дзякуй, прэзідэнт Трамп». Я адказаў: «Няма за што!» — напісаў ён.

Таксама Цэнтр камандавання Узброеных сіл Ірана (у іх уваходзяць армія, сілы правапарадку і Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі) пракаментаваў словы прэзідэнта краіны Масуда Пезешкіяна пра тое, што Тэгеран не будзе атакаваць суседнія краіны, калі толькі яны не нанясуць удар першымі.

Іран «паважае інтарэсы і нацыянальны суверэнітэт суседніх краін і не прадпрымаў ніякіх варожых дзеянняў у дачыненні да іх», — цытуе блізкае да іранскіх уладаў агенцтва Mehr News заяву вайскоўцаў.

Пры гэтым усе ваенныя базы і іншыя аб’екты, якія належаць «ЗША і «сіянісцкаму рэжыму» на сушы, моры або ў космасе па ўсім рэгіёне, будуць лічыцца галоўнымі мэтамі магутных удараў Узброеных сіл Ісламскай Рэспублікі Іран».

Пасольства Беларусі ў Тэгеране заклікала беларусаў пакінуць краіну праз наземныя межы з Арменіяй і Азербайжанам, бо паветраная прастора закрытая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула