БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі 16‑гадовы хлопец зладзіў выбух у банку

7.03.2026 / 15:47

Nashaniva.com

Аказваецца, ён дзейнічаў па заданні махляроў.

Сёння днём у Пуцілкаве ў аддзяленні банка адбыўся выбух. 

16‑гадовы хлопец дзейнічаў паводле ўказанняў па тэлефоне — прынёс у банк каністру з лёгкаўзгаральнай вадкасцю, абліў ёю памяшканне і падпаліў, кажуць у пракуратуры Падмаскоўя. Выбуховай хваляй выбіла шыбы. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. 

Хлопец выбег з банка, але неўзабаве быў затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула