БЕЛ Ł РУС

Сын забітага Алі Хаменеі быў паранены падчас адной з атак. Яго прарочаць у новыя Вярхоўныя лідары

7.03.2026 / 21:24

Nashaniva.com

Маджтабу Хаменеі лічаць больш радыкальным, чым яго бацьку.

Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Сын забітага аяталы Алі Хаменеі, Маджтаба Хаменеі, быў паранены падчас адной з атак, паведамляе тэлеканал Al Hadath.

56‑гадовага Маджтабу Хаменеі лічаць самым верагодным кандыдатам на пасаду Вярхоўнага лідара Ірана. Паводле некаторых паведамленняў, менавіта яго кандыдатуру цяпер прасоўвае Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Лічыцца, што Маджтаба больш радыкальны, чым яго бацька: ён актыўна ўдзельнічаў у падаўленні пратэстаў 2009 года, заўсёды быў цесна звязаны з Басіджам — апалчэннем КВІР, якое адыгрывае ключавую ролю ў падаўленні народных паўстанняў.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»

Каментары да артыкула