З'явіўся рэйтынг гарадоў свету па якасці жыцця. На якім месцы Мінск?
Платформа Numbeo склала спіс гарадоў свету па якасці жыцця ў 2026 годзе. У рэйтынгу ўлічвалі ўзровень бяспекі, аховы здароўя, кошт жыцця, суадносіны цаны нерухомасці і даходу, узровень забруджвання, час, які траціцца на дарогу да працы.
Фота: LookByMedia
Першае месца заняла Гаага (Нідэрланды). Астатнія гарады ў пяцёрцы — таксама нідэрландскія: Утрэхт, Эйндховен, Гронінген і Ротэрдам.
У дзясятку яшчэ ўвайшлі Люксембург (Люксембург), Вена (Аўстрыя), Амстэрдам (Нідэрланды), Гент (Бельгія), Нюрнберг (Германія).
Мінск займае 215‑е месца з 304.
А дзе нашы суседзі? Вільня на 90‑м радку, Рыга — на 157-м, Варшава — на 182-м.
Масква заняла 242‑е месца.