Беларускія агуркі па 50 рублёў знайшлі на кірмашы
Адкуль такая цана?
Фота: usesvae_belarus / Threads
На кірмашы фермерскіх прадуктаў у Мінску «Усё сваё» заўважылі свежыя агуркі па 50 рублёў.
Такую высокую цану тлумачаць тым, што агуркі вырасцілі па прынцыпе экалагічнага земляробства. На кірмаш іх прывезлі фермеры з Браслаўскага раёна.
У абмеркаванні ў сацсетках здзіўляюцца цане.
«Купілі ўчора ў «Санце» па 8 руб за кг, вельмі падобныя, на бірцы пазначана было, што з Нясвіжа», — дзеліцца жанчына ў каментарах.
На «Едастаўцы» беларускія агуркі каштуюць 8,44 рубля за кіло.
Першы ўраджай агуркоў у беларускіх цяпліцах сёлета знялі ў пачатку лютага.