БЕЛ Ł РУС

Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй

7.03.2026 / 23:41

Nashaniva.com

Андрэй Дунікоўскі сцвярджае, што «Бетэра» напісала на яго 9 заяваў у міліцыю — у тым ліку па «экстрэмісцкім» артыкуле.

Андрэй Дунікоўскі. Скрыншот яго відэа ў ютуб

Былы-кіраўнік ІТ-аддзела анлайн-казіно «Бетэра» Андрэй Дунікоўскі нядаўна запісаў вялікае відэа пра гэту кампанію. Дунікоўскі звольніўся адтуль у 2024 годзе. У 7‑гадзінным відэа ён разважаў пра тое, што агрэсіўная рэклама казіно добра працуе, гульцы адтуль рэдка сыходзяць і праз адсутнасць выбару кампаній айцішнікі ідуць на вакансіі ў анлайн-казіно.

Відэа выйшла ў снежні 2025 года і сабрала 195 тысяч праглядаў.

Блогер сцвярджае, што цяпер кампанія Betera напісала на яго 9 заяваў у міліцыю: восем па адміністрацыйных і адну па крымінальным артыкуле (экстрэмізм і непраўдзівыя звесткі пра Беларусь). А таксама, па яго словах, падала на яго пазоў у суд аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі.

«Таму што ў сваім відэа я абагульняюча сказаў, што казік [казіно] — гэта скам, а Betera — найгоршая кампанія на маю суб'ектыўную думку», — напісаў Дунікоўскі ў сацсетках.

«Усё гэта за тое, што я зняў цалкам цывілізаваны, месцамі жартаўлівы, але адназначна негатыўны відэаводгук пра працу ў дадзенай арганізацыі», — дадае ён.

Каментара самой «Бетэры» па гэтай сітуацыі не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула