БЕЛ Ł РУС

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

8.03.2026 / 08:35

Nashaniva.com

У ноч на нядзелю, 8 сакавіка, у сталіцы Нарвегіі на тэрыторыі амерыканскага пасольства прагрымеў выбух. Інцыдэнт здарыўся каля гадзіны ночы.

Паводле звестак нарвежскай паліцыі, эпіцэнтр выбуху знаходзіўся ля ўвахода ў консульскі аддзел дыпламатычнага комплексу.

Відавочцы паведамлялі, што адразу пасля гучнага выбуху над тэрыторыяй амбасады падняўся слуп дыму.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Раён вакол дыпмісіі заблакаваны, там працуюць эксперты-крыміналісты і выбухатэхнікі.

Афіцыйных версій аб прычынах здарэння пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула