«Кхэ-кхэ». Крэмль выпадкова апублікаваў неадрэдагаванае відэавіншаванне Пуціна з 8 сакавіка
Прэс-служба Крамля па памылцы апублікавала неадрэдагаванае віншаванне Пуціна.
У сеціва трапіла рабочая версія крамлёўскага роліка з віншаваннем жанчын, дзе захаваліся няўдалыя дублі, піша «Астра». У сярэдзіне відэа Пуцін, адкашліваючыся з-за пяршэння ў горле, звярнуўся да здымачнай групы з просьбай паўтарыць фразу.
«Вы ведаеце, давайце я яшчэ раз скажу, таму што… Пяршыла. Я ледзь не закашляўся. Шмат гаварыў сёння вельмі», — патлумачыў ён.
На працягу прыкладна 30 секунд ён больш за дзесяць разоў прамовіў «кхэ-кхэ».
Поўная версія відэа правісела ў тэлеграм-канале Крамля чатыры хвіліны, пасля чаго была выдаленая. Таксама ролік быў выдалены з усіх платформаў, уключаючы СМІ, якія паспелі апублікаваць зыходную версію.