БЕЛ Ł РУС

Аляксей Хлястоў прэзентаваў новую песню проста за стырном таксі

8.03.2026 / 14:23

Nashaniva.com

Аляксей Хлястоў, канцэрты якога ў Беларусі забаронены, знайшоў просты спосаб прэзентаваць новую песню — на працоўным месцы, за стырном бізнэс-таксі.

У сацсетках з'явілася відэа, на якім артыст прэзентуе сваю новую песню «Белы танец». Паводле сюжэта роліка, пасажыр выклікаў таксі і сустрэў там знакамітага спевака, але не паверыў у гэта. У якасці доказу Хлястоў паказаў свежы трэк.

Працуе спявак у «Яндэкс.Таксі» ў катэгорыі бізнэс-класа. Прычына такой радыкальнай змены дзейнасці не вельмі арыгінальная для Беларусі. У 2023 годзе стала вядома, што Аляксей Хлястоў трапіў у чорны спіс артыстаў — то-бок цяпер ён не можа выступаць нават на карпаратывах.

Пасля прызнання Аляксея беларусы падтрымалі яго. Нехта публікаваў фота ці відэа са спеваком, дзяліўся гісторыямі, звязанымі з ім. Хтосьці запісваў ролікі, як спявае свае любімыя песні артыста. І шмат хто пісаў, што цяпер хочаш не хочаш, а прыйдзецца ездзіць на таксі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула