БЕЛ Ł РУС

60% арганізаваных беларускіх турыстаў ужо вывезлі з краін Блізкага Усходу.

8.03.2026 / 16:18

Nashaniva.com

Як паведаміў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы ў эфіры тэлеканала АНТ, большасць арганізаваных турыстычных груп ужо вярнулі на радзіму.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Філіп Гулы адзначыў, што людзі, якія куплялі авіяквіткі самастойна праз замежныя інтэрнэт-платформы, могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры вяртанні грошай. Калі квіток быў на рэйс «Белавія», сітуацыя прасцейшая, але з квіткамі замежных авіякампаній вяртанне сродкаў можа быць значна больш складаным.

На сённяшні дзень у Беларусь ужо вярнуліся сотні грамадзян. Аднак некаторыя турыстычныя групы ўсё яшчэ чакаюць вылету ў Катары і Бахрэйне. Іх вяртанне плануюць арганізаваць, як толькі міжнародная сітуацыя дазволіць гэта зрабіць.

Чытайце таксама:

FlyDubai пачала вывозіць беларусаў з ААЭ, але не ў Беларусь

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому

Беларускія турысты, якія набылі туры з Мінска з пералётам FlyDubai, сутыкнуліся з цяжкасцямі

У Мінск з Дубая вярнулі яшчэ 283 беларусаў

«Белавія» выканала вывазны рэйс з Амана

Каментары да артыкула