БЕЛ Ł РУС

У Кіеве завяршыў працу беларускі «Пункт нязломнасці»

8.03.2026 / 17:34

Nashaniva.com

У Кіеве закончыў працу беларускі «Пункт нязломнасці» — валанцёрская палатка, якая амаль два месяцы дапамагала людзям сагрэцца і атрымаць ежу. Пра гэта паведаміла кіраўніца валанцёрскай ініцыятывы «Сустрэча» Алена Жаркевіч. 

Фота: facebook.com/alena.zarkevic.2025

За час працы дапамогу ў беларускім «Пункце нязломнасці» атрымалі сотні людзей. Але гэта месца, як сцвярджае Алена Жаркевіч, было не толькі пра ежу і цяпло. Тут беларусы шмат размаўлялі з украінцамі пра Беларусь — пра рэпрэсіі, пра людзей, якія вымушаны з’язджаць з краіны, пра мігрантаў і пра вялікі ўплыў Расіі. Таксама яны расказвалі, што беларусы працягваюць змагацца і падтрымліваць адзін аднаго.

Алена падзякавала ўсім, хто дапамагаў і падтрымліваў працу пункта. Паводле яе слоў, дзякуючы агульным намаганням маленькая палатка змагла зрабіць значна больш, чым можна было чакаць. Хоць «Пункт нязломнасці» цяпер закрываецца, валанцёрская дзейнасць працягнецца і далей.

Чытайце таксама:

Беларусы адкрылі ў Кіеве другі цэнтр нязломнасці

Закахаўся і паехаў ва Украіну. 19‑гадовы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расійскімі абстрэламі

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці

Беларусы паставілі ў Кіеве пункт нязломнасці

Каментары да артыкула