БЕЛ Ł РУС

Пад Драгічынам аўтамабіль загарэўся проста на трасе

8.03.2026 / 19:49

Nashaniva.com

Раніцай 8 сакавіка ў Драгічынскім раёне на трасе М-10 «Мяжа РФ (Селішча) — Гомель — Кобрын» загарэўся аўтамабіль Ford. Пажар адбыўся прыкладна а 9‑й гадзіне раніцы на 485‑м кіламетры дарогі.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Як паведамляецца, узгаранне пачалося пад капотам аўто. Агонь удалося хутка патушыць. 42‑гадовы кіроўца не пацярпеў.

На апублікаваным міліцыяй здымку відаць, што аўтамабіль моцна закураны ў розных месцах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула