БЕЛ Ł РУС

Уіткаф і Кушнер тэрмінова наведаюць Ізраіль на фоне ўдараў па нафтасховішчах Ірана

9.03.2026 / 07:55

Nashaniva.com

Візіт запланаваны на заўтра.

Фота: Tom Nicholson/Getty Images

Спецыяльныя прадстаўнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уткаф і Джарэд Кушнер тэрмінова наведаюць Ізраіль. Візіт запланаваны на 10 сакавіка, піша The Times of Israel.

Візіт адбудзецца на фоне абвастрэння адносін паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Ізраілем, выкліканага маштабнымі ўдарамі ізраільскіх вайскоўцаў па нафтавай інфраструктуры Ірана.

Хоць Ізраіль загадзя інфармаваў пра планы атак на энергетычныя аб’екты, у Белым доме меркавалі, што яны будуць хутчэй сімвалічнымі і не прывядуць да значных разбурэнняў стратэгічных аб’ектаў.

У ноч на 7 сакавіка ізраільскія войскі нанеслі масіраваныя авіяўдары па некалькіх іранскіх паліўных аб’ектах, што выклікала пажары і серыю выбухаў у Тэгеране і суседнім Караджы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула