БЕЛ Ł РУС

Міністры фінансаў краін G7 абмяркуюць сітуацыю з цэнамі на нафту

9.03.2026 / 09:36

Nashaniva.com

Міністры фінансаў краін G7 у панядзелак на экстранным пасяджэнні абмяркуюць магчымасць вызвалення нафты з запасаў, якія каардынуе Міжнароднае энергетычнае агенцтва, на фоне рэзкага росту цэн на нафту, піша Financial Times.

Паводле крыніц газеты, міністры і выканаўчы дырэктар МЭА Фатых Біраль правядуць тэлефонную размову ў 8:30 раніцы па нью-ёркскім часе, каб абмеркаваць наступствы вайны з Іранам.

Тры краіны «Вялікай сямёркі», у тым ліку Злучаныя Штаты Амерыкі, на гэты момант падтрымліваюць гэтую ідэю, паведамілі суразмоўцы.

Адзін з суразмоўцаў растлумачыў, што некаторыя амерыканскія чыноўнікі лічаць, што сумеснае вызваленне 300—400 млн бараляў — гэта 25—30% ад 1,2 млрд бараляў запасаў — было б адпаведным рашэннем.

Чытайце таксама:

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль

Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана

Каментары да артыкула