БЕЛ Ł РУС

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі

9.03.2026 / 12:11

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай каля Індустрыяльна-педагагічнага каледжа. 

Скрын відэа

Раніцай 59‑гадовы кіроўца аўтобуса «МАЗ», пачынаючы рух ад прыпыначнага пункта «Індустрыяльна-педагагічны каледж» не пераканаўся ў тым, што пасажыры скончылі пасадку, і зачыніў дзверы. Пры гэтым ён заціснуў руку 75‑гадовай жанчыне, якая заходзіла ў транспарт.

Пасля гэтага кіроўца, не заўважыўшы пенсіянерку, пачаў рух. У выніку жанчына ўпала на праезную частку, а аўтобус на яе наехаў.

Жанчыну даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула