БЕЛ Ł РУС

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване

9.03.2026 / 13:30

Nashaniva.com

Пяціпавярховы будынак цалкам разбураны.

Знішчальнікі ВПС Ізраіль нанеслі ўдар па горадзе Набація на поўдні Лівана, у выніку чаго цалкам быў разбураны будынак, у якім знаходзіўся Дом рускай культуры. Пра гэта паведаміў ТАСС яго дырэктар Асаад Дзія.

Як расказаў суразмоўца, Дом рускай культуры быў заснаваны ў Набаціі ў 2004 годзе і займаў першы паверх пяціпавярховага будынка. Ён служыў сацыяльна-культурным цэнтрам, у якім збіраліся выпускнікі расійскіх ВНУ і суайчыннікі з усяго паўднёвага рэгіёна.

«Працавалі курсы рускай мовы, дзеці займаліся музыкай, танцамі, маляваннем, — адзначыў Дзія. — У нас была зала, у якой ладзіліся ўрачыстыя вечары расійска-ліванскай дружбы і канцэрты».

У перыяд канфлікту 2024 года памяшканням была нанесена матэрыяльная шкода. Паводле слоў дырэктара, рамонт зрабілі не адразу, бо спачатку патрабавалася дапамога сем’ям, якія пацярпелі ад удараў.

«Рамонтныя работы скончылі нядаўна, усе былі задаволеныя», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула