У наступныя дні будзе да +19
Прагноз надвор'я на 10—12 сакавіка.
У аўторак уначы -4..+2°С, максімальная днём — ад +9°С па паўночным усходзе да +18°С па паўднёвым захадзе краіны, без ападкаў.
У сераду днём +10..+16°С, па захадзе і поўдні Беларусі паветра прагрэецца да +18°С.
У чацвер таксама пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Уначы -2..+5°С, максімальная днём +11..+17°С, па захадзе і поўдні — да +19°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by