На Ждановічах знеслі легендарны «Сайгон»
У гэтым месцы будзе ісці мост, які звяжа Каменную Горку і Ждановічы.
Тэлеграм-канал «Мінск і мінчанін»
На рынку «Ждановічы» ў Мінску знеслі шэраг павільёнаў, у тым ліку закусачныя, сярод якіх і папулярны «Сайгон». Так рыхтуюць пляцоўку для будаўніцтва пуцеправода з Каменнай Горкі ў Лебядзіны праз Ждановічы. Фатаграфіі апублікаваў Дзяніс Блішч у тэлеграм-канале «Мінск і мінчанін».
Пуцеправод праз чыгунку будуць будаваць у раёне вуліц вуліца Калеснікава — вуліца Ціміразева, піша Realt.by.
Вось як пра гэтую будоўлю напрыканцы мінулага года казаў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панеў: «Гэта даволі складаны аб’ект, але адначасова вельмі цікавы. Мы дамо своеасаблівы непублічны старт фармаванню трэцяга кальца па тэрыторыі Мінска праз злучэнне вуліц Калеснікава і Ціміразева з далейшай магчымасцю выхаду транспартнага патоку на праспект Незалежнасці. Думаем, гэта дасць станоўчы эфект у разгрузцы гэтага вузла — знікнуць заторы з кальцавой дарогі да станцыі «Ждановічы».
Тэлеграм-канал «Мінск і мінчанін»
Цяпер у Ждановічах ужо пайшоў пад знос шэраг павільёнаў, уключаючы закусачныя (усім вядомы «Сайгон» і не толькі). А на пляцоўцы, дзе раней стаялі сталы з адзеннем сэканд-хэнд, арганізавалі часовую паркоўку. З боку вуліцы Калеснікава з’явілася агароджа будаўнічай пляцоўкі.
Тэлеграм-канал «Мінск і мінчанін»
Тэлеграм-канал «Мінск і мінчанін»