БЕЛ Ł РУС

На аўтарынку ў Малінаўцы прадаюць платную паркоўку больш за 500 тысяч даляраў 

9.03.2026 / 15:19

Nashaniva.com

На аўтарырынку ў Малінаўцы ў Мінску выставілі на аўкцыён платную аўтастаянку. Як піша av.by, пачатковая цана таргоў на электроннай пляцоўцы «ІПМ-Таргі» складала 1,605 млн рублёў, або каля 550 тыс. даляраў у эквіваленце.

ІПМ-Таргі

Платная паркоўка плошчай 15,46 тыс. квадратных метраў знаходзіцца на тэрыторыі аўтарырынку ў Малінаўцы, побач з цэнтрам «АўтаМОЛ «Кальцо».

Аўтастаянка дзейная. Гадзіна паркоўкі тут каштуе 3 рублі. Аб’ект агароджаны, ёсць відэаназіранне і шлагбаўм на ўездзе. Таргі прызначаны на 27 сакавіка.

Год таму спрабавалі прадаць з аўкцыёну і сам аўтарынак у Малінаўцы, аднак таргі тады не адбыліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула