БЕЛ Ł РУС

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі: Мы самі вызначым, калі скончыцца вайна

10.03.2026 / 08:07

Nashaniva.com

КВІР адказаў на ранейшыя каментары Дональда Трампа.

Жыхары Тэгерана на сімвалічнай інаўгурацыі Маджатабы Хаменеі. Фота: Fatemeh Bahrami / Anadolu via Getty Images

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі адказаў на ранейшыя каментары Дональда Трампа пра тое, што вайна ў Іране блізкая да завяршэння, заявіўшы, што армія Ісламскай Рэспублікі сама вызначыць, калі яна скончыцца.

Дональд Трамп раней заявіў, што вайна ў Іране ідзе з апярэджаннем графіку і ўжо набліжаецца да завяршэння.

Іранскія вайскоўцы таксама адзначылі, што не дапусцяць экспарту ніводнага літра нафты з рэгіёна, пакуль Ізраіль і Злучаныя Штаты Амерыкі працягваюць бамбардзіроўкі Ірана.

Сусветныя цэны на нафту ўпершыню з 2022 года перавысілі 100 даляраў за бараль на фоне асцярог, што абвастрэнне вайны ЗША і Ізраіль супраць Ірана можа надоўга парушыць пастаўкі праз Армузскі праліў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула