БЕЛ Ł РУС

Затрымалі падазраванага ў згвалтаванні, здзейсненым у 2013 годзе

10.03.2026 / 09:10

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў 2013 годзе.

Тады ў Жлобінскі РАУС паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі: яе 24‑гадовую дачку згвалтаваў невядомы.

Мужчына зайшоў у незачынены дом, з ужываннем фізічнай сілы здзекаваўся з яе, пасля чаго ўцёк, пакінуўшы на месцы злачынства куртку з біялагічнымі слядамі.

Тады выйсці на зламысніка не ўдалося, але карпатлівая праца сышчыкаў і экспертаў у выніку прынесла вынік.

Пастаянна ажыццяўляўся адбор біяматэрыялаў жыхароў Жлобіна і раёна: праверку прайшлі каля 800 мужчын.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў атрыманы доказы датычнасці да злачынства на той момант 52‑гадовага мужчыны. Ён арыштаваны, паведамляе прэс-служба МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула