БЕЛ Ł РУС

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай

10.03.2026 / 10:46

Nashaniva.com

З прыходам вясны і раставаннем снегу ў беларускіх дварах паказалася непрывабная карціна. Жыхарка сталіцы апублікавала фота з вуліцы Цнянскай, 13, дзе зямля пад балконамі літаральна завалена шчыльным пластом недакуркаў.

«Шмат каментароў на тэму, як сабачкі загадзілі ўсю акругу… Вось паглядзіце, як «чалавекі» паводзяць сябе ў соцыуме. Мінск, вул. Цнянская, 13. Від пад балконам», — напісала Людміла Руткоўская і апублікавала шакуючы здымак.

Каментатары, у якіх хапіла іроніі, заўважалі, што на фота, верагодна, вынік прагулкі «сабак, што курылі».

Аднак агульны настрой каментатараў даволі рэзкі: многія лічаць, што людзі, якія выкідваюць смецце з вокнаў, і тыя, хто не прыбірае за сваімі гадаванцамі, знаходзяцца на адным узроўні выхавання, і што гэта абсалютнае свінства, якое цяпер можна пабачыць амаль на кожным кроку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула