«Белавія» адмяніла рэйсы ў Тэль-Авіў да канца тыдня
Авіяцыйныя ўлады Ізраіля прадоўжылі закрыццё паветранага прастору для замежных авіяперавозчыкаў да 16 сакавіка.
Фота: Lookby.Media
У выніку авіякампанія вымушана адмяніць два бліжэйшыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў і назад, якія былі запланаваны на 12 і 15 сакавіка.
Пасажыры адмененых рэйсаў могуць аформіць вяртанне білетаў у месцы іх куплі.