БЕЛ Ł РУС

Жонка дырэктара ЕРАМ, грошы на змаганне з анкалогіяй для якой збіралі ўсім светам, увайшла ў рэмісію

10.03.2026 / 15:14

Nashaniva.com

Таццяна Шубадзёрава распавяла ў сваім інстаграме, што лячэнне дапамагло: «9 сакавіка — маё персанальнае свята, дзень маёй рэмісіі. Дзякуй вам за тое, сябры, што вы зрабілі для мяне, для нашай сям’і».

Таццяна і Андрэй Шубадзёравы. Фота: інстаграм @tatiana__level

Таццяна — псіхолаг і маці чатырох дзяцей. У 2024 годзе ў яе дыягнаставалі 12‑сантыметровую каларэктальную пухліну з метастазамі ў печані і лімфатычных вузлах — на той момант дактары давалі ёй усяго два тыдні.

Нямецкія дактары дапамаглі перамагчы рак, жанчына выйшла ў рэмісію, але ўсяго на паўгода. Таццяна зноў акунулася ў жыццё, поўнае лячэння, імуна– і хіміятэрапіі.

Лячэнне ў 2024 годзе каштавала сям’і 250 тысяч еўра, і калі так хутка здарыўся рэцыдыў, яны былі вымушаныя звярнуцца па дапамогу звонку — на збор грошай адгукнуліся знаёмыя і незнаёмыя людзі з усяго свету.

Таццяна Шубадзёрава. Фота: інстаграм @tatiana__level

Муж Таццяны Андрэй, адзін з дырэктараў ЕРАМ, палкоўнік у адстаўцы, змагаўся за каханую штодзень. Яна заслужана называе яго героем.

«Мы абое так закруціліся за апошнія два гады. Нарэшце можна выдыхнуць, расслабіцца», — не хавае эмоцый Таццяна. «Цяпер мне папоўняць жалеза (мой ферытын — сем (норма — ад 40 і вышэй. — НН)). І яшчэ крыху трэба будзе палячыць гарманальную сістэму. Аднаўленне пасля хімій і промневых няхуткае, але я буду старацца».

Скрыншот: інстаграм @tatiana__level

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула