БЕЛ Ł РУС

Следам за Malanka тарыфы на зарадку для электрамабіляў павышае forEVo

10.03.2026 / 15:06

Nashaniva.com

З 10 сакавіка сетка зарадных станцый для электрамабіляў forEVo павысіла тарыфы.

Фота: Office Life

Цэны выраслі як на хуткія, так і на павольныя зарадкі па ўсёй сетцы. Цяпер кошт 1 кВт⋅г складзе ад 55 да 79 капеек, піша Office Life.

Дыяпазон цэн тлумачаць рознымі фактарамі. Так, тарыфы могуць адрознівацца ў залежнасці ад лакацыі. Уплывае і час сутак.

Раней таксама з 10 сакавіка тарыфы павысіла сетка зарадных станцый Malanka.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула