БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА

10.03.2026 / 21:56

Nashaniva.com

Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар ракетамі паветранага базавання Storm Shadow па заводзе мікраэлектронікі «Крэмній Эл» у Бранску. Удар быў часткай дзеянняў, накіраваных на зніжэнне вайскова-эканамічнага патэнцыялу Расіі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што ў цэль паспяхова патрапілі, а вытворчыя магутнасці прадпрыемства атрымалі значныя пашкоджанні. Дакладны маштаб нанесеных стратаў пакуль удакладняецца.

Паветраную разведку перад ударам праводзіла падраздзяленне асобнага палка беспілотных сістэм «Рэйд».

Завод «Крэмній Эл» лічыцца важным прадпрыемствам у вытворчым ланцужку расійскага высокадакладнага ўзбраення. Ён спецыялізуецца на выпуску дыскрэтнай паўправадніковай тэхнікі і інтэгральных мікрасхем, якія выкарыстоўваюцца ў сучасных сістэмах узбраення, у тым ліку ў ракетах «Іскандэр».

Як паведаміў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз, падчас атакі загінулі 6 чалавек, 37 пацярпелі.

Чытайце таксама:

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Крэмній Эл» у суседнім з Беларуссю Бранску

Прыцэльны ўдар па месцы зборкі наземных дронаў у Данецку — трое расійскіх вайскоўцаў загінулі, адзін знік

Украіна страціла аднаго з самых дасведчаных вайсковых лётчыкаў

Каментары да артыкула