БЕЛ Ł РУС

У Бараўлянах нечакана заіскрыў сумёт

10.03.2026 / 23:47

Nashaniva.com

У Бараўлянах пад Мінскам у адным з двароў жыхары заўважылі незвычайную і небяспечную сітуацыю: з сумёту пачалі вылятаць іскры, а снег час ад часу ўспыхваў. Відавочцы знялі гэта на відэа і апублікавалі ў мясцовым чаце, паведаміў мясцовы тэлеграм-канал.

Фота: t.me/borovlianynews

Спачатку магло падацца, што ў снезе выбухаюць петарды, але прычына была іншай.

Пазней высветлілася, што адбыўся абрыў электрычнага кабелю, праз гэта і ўзнікла небяспечная сітуацыя. 

Жыхары адразу паведамілі пра здарэнне ў сацыяльных сетках, пасля чаго адпаведныя службы хутка адрэагавалі. Прыкладна праз 35 хвілін пасля публікацыі відэа на месца прыехалі супрацоўнікі МНС і службы электрасувязі. Спецыялісты ліквідавалі абрыў кабелю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула