БЕЛ Ł РУС

У Крамлі заявілі пра страту інструментаў для прапаганды за мяжой пасля блакіроўкі Telegram

11.03.2026 / 14:38

Nashaniva.com

«Асабліва ў блізкім замежжы», — заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Фота: Contributor / Getty Images

Расійскія ўлады засталіся без інструментаў для прапаганды за мяжой пасля блакіроўкі Telegram і іншых месенджараў, а таксама замежных сацыяльных сетак, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Мы цяпер імкліва губляем інструментар для нашай прапагандысцкай працы за мяжой. Асабліва ў блізкім замежжы. Тэлевізійны эфір — гэта даволі адносная рэч у наш час, ён выключаецца кнопкай», — сказаў Пяскоў на канферэнцыі «Сучасныя медыя: тэхналогіі, сэнсы, кадры» ў Вышэйшая школа эканомікі, паведамляе Moscow Times.

Паводле яго слоў, ва ўсім свеце і ў краінах СНД, на якія Крэмль імкнецца распаўсюджваць сваю прапаганду, найбольшай папулярнасцю карыстаюцца «варожыя сацыяльныя сеткі». «Мы не працуем у гэтых асяроддзях. Мы не працуем з Telegram. А дзе нам тады даносіць сэнсы? І нам гэта яшчэ трэба прыдумаць», — адзначыў Пяскоў.

Ён дадаў, што абагнаць канкурэнтаў на прасторы СНД павінен дзяржаўны месенджар Max і заклікаў нарошчваць у ім аўдыторыю, каб Крэмль мог «знаёміць са сваёй пазіцыяй» жыхароў краін блізкага замежжа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула