БЕЛ Ł РУС

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль

12.03.2026 / 07:59

Nashaniva.com

На піку каціроўкі майскіх ф’ючарсаў на нафту Brent на біржы ICE выраслі на 10,45% — да $101,59 за бараль.

Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

Прычынай далейшага росту цэн сталі паведамленні пра новыя атакі на судны ў водах Персідскага заліва і закрыццё нафтавых тэрміналаў. Чакаецца, што гэты скачок цэн падштурхне інфляцыю і павысіць цану запазычанняў ва ўсім свеце, піша Reuters.

Пры гэтым рынак не вельмі адрэагаваў на планы Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) вызваліць 400 млн бараляў нафты са сваіх рэзерваў — гэта будзе найбуйнейшае вызваленне запасаў у гісторыі. У межах гэтага плана ЗША заявілі, што з наступнага тыдня выпусцяць на рынак 172 млн бараляў нафты.

У панядзелак раніцай нафта дасягнула 119 даляраў за бараль, потым у аўторак апускалася да 80 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула