БЕЛ Ł РУС

У Мінску таполя грымнулася на аўтамабіль. Завод заплаціў салідную кампенсацыю

12.03.2026 / 11:25

Nashaniva.com

Жанчына ў канцы чэрвеня мінулага года перадала свой аўтамабіль для рамонту ў адну арганізацыю.

Машына знаходзілася на тэрыторыі завода, дзе расла таполя. Дрэва ўпала і пашкодзіла аўтамабіль. Як паведамляе суд Фрунзенскага раёна Мінска, па выніках дэндралагічнай экспертызы таполя была прызнана небяспечнай.

Мінчанка прасіла спагнаць з адказчыка 9 698,36 рубля ў якасці кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, а таксама судовыя выдаткі. У судзе яна падтрымала свае патрабаванні. Прадстаўнікі завода і кампаніі з пазовам не пагадзіліся.

Суд прыйшоў да высновы, што шкода павінна быць кампенсавана. Было ўстаноўлена, што дрэва знаходзілася ў нездавальняючым стане, аднак завод своечасова не прыняў меры для бяспекі. Менавіта падзенне гэтага дрэва стала прычынай пашкоджання аўтамабіля.

Рашэннем суда пастаноўлена спагнаць з адказчыка (завода) у карысць пазоўшчыцы:

Пры гэтым суд адмовіў жанчыне ў пазове да таварыства (арганізацыі па рамонце) аб кампенсацыі шкоды.

Рашэнне суда не было абскарджана і ўступіла ў законную сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула