БЕЛ Ł РУС

Ізраіль заявіў пра ўдар па ядзерным цэнтры пад Тэгеранам

12.03.2026 / 13:54

Nashaniva.com

У заяве Арміі абароны Ізраіля гаворыцца, што быў атакаваны комплекс «Талеган» — «аб’ект, які іранскі рэжым выкарыстоўваў для развіцця сваіх магчымасцяў па стварэнні ядзернай зброі».

Ілюстрацыйнае фота: Kaveh Kazemi / Getty Images

ЦАХАЛ заяўляе, што гэты аб’ект выкарыстоўваўся для распрацоўкі сучасных выбуховых рэчываў і правядзення эксперыментаў у рамках сакрэтнага праекта «Амад» у 2000‑я гады.

Ядзерны цэнтр «Талеган-2» размешчаны ў населеным пункце Парчын недалёка ад Тэгерана. У межах праекта «Амад» у 2003—2004 гадах праводзіліся даследаванні па стварэнні пяці ядзерных боегаловак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула