БЕЛ Ł РУС

Мадура трымаюць у маленькай адзіночнай камеры

12.03.2026 / 14:07

Nashaniva.com

Даўжыня камеры — 3 м, шырыня — 2 м.

Нікаласа Мадура і яго жонку дастаўляюць з Венесуэлы на Манхэтан (Нью-Ёрк). Фота: XNY/Star Max/GC Images

Былы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, захоплены амерыканскімі войскамі, утрымліваецца ў адзіночнай камеры — штрафным ізалятары ў Брукліне. Пра гэта піша іспанская газета ABC.

Даўжыня камеры — 3 м, шырыня — 2 м.У яе змяшчаюць для дысцыплінарнай ізаляцыі, прадухілення самагубстваў або для ўтрымання асабліва небяспечных ці тых, хто знаходзіцца ў групе рызыкі, зняволеных.

Нікаласа Мадура і яго жонку захапілі 3 студзеня падчас спецаперацыі ЗША ў Каракасе і даставілі ў ЗША. Іх будуць судзіць па абвінавачаннях у незаконным гандлі наркотыкамі і зброяй. Раней паведамлялася, што першае судовае паседжанне павінна прайсці ў сярэдзіне сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула