Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА
Гісторыя адбылася ў лесе каля Ратамкі і хутка разышлася ў сацыяльных сетках, піша Tochka.by.
Скрыншот з відэа
Пра здарэнне расказаў карыстальнік Threads. Паводле яго слоў, у вадаёме заўважылі казулю, якая не магла выбрацца на бераг. Жывёліна дрыжала ад холаду і выглядала моцна напалоханай. Мяркуецца, што яе загналі ў ваду і пакусалі — верагодна, сабакі.
На відэа відаць, як мужчына асцярожна пераходзіць на другі бераг па паваленым дрэве і павольна падыходзіць да жывёлы, каб не напалохаць яе яшчэ больш. Спачатку казуля насцярожана адступае, але потым, нібыта зразумеўшы, што чалавек не ўяўляе небяспекі, падыходзіць бліжэй. Мужчына спакойна кліча яе выбірацца і акуратна бярэ за рожкі, пасля чаго выцягвае з ледзяной вады на сухое.
Відэа хутка стала папулярным і сабрала тысячы лайкаў. Карыстальнікі ў каментарыях дзякавалі мужчыну і адзначалі, што такія ўчынкі вяртаюць веру ў людзей.
Разам з тым некаторыя людзі выказалі занепакоенасць лёсам жывёлы. Яны мяркуюць, што казулі магла спатрэбіцца дапамога ветэрынара, калі яна сапраўды была пакусаная. Ці звярнуліся з ёй да спецыялістаў, пакуль невядома.
Чытайце таксама:
Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры
У Полацку ў двор забегла лясная госця ВІДЭА
Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім
У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ