БЕЛ Ł РУС

У адзіную беларускамоўную групу садка ў Беластоку запісаліся толькі шэсць дзяцей

13.03.2026 / 11:05

Nashaniva.com

У Беластоку падвялі папярэднія вынікі рэкрутацыі ў гарадскія дзіцячыя садкі.

Фота: Marcin Jakowiak/UM Białystok

Для садка Przedszkole Samorządowe №14 вынікі набору аказаліся значна ніжэйшыя, чым чакалася, паведамляе Радыё Рацыя.

Пакуль у беларускамоўную групу запісаліся толькі шэсць дзяцей. Дырэктарка садка Ганна Смык-Койла кажа, што сітуацыя выклікае вялікую трывогу, бо ад колькасці дзяцей залежыць будучыня ўсёй установы:

— На першым этапе набору ўдалося прыняць 19 асоб. Гэта невялікая група, але магчыма яна будзе дадавацца. На момант набору мы мелі 52 месцы, у беларускую групу запісалася толькі 6 асоб рознага ўзросту з тых 19-ці. Горад не прыме рашэння аб ліквідацыі з-за недастатковага набору дзяцей, але ўсё можа быць.

Садок Przedszkole Samorządowe №14 (Садок муніцыпальны) — адзіны муніцыпальны садок у Беластоку, дзе дзейнічаюць групы з беларускай мовай навучання. Менавіта таму, па словах дырэктаркі, вынікі сёлетняй рэкрутацыі могуць стаць вызначальнымі для яго далейшага лёсу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула