БЕЛ Ł РУС

Улады Катара адмяняюць бясплатнае пражыванне і харчаванне турыстаў у гатэлях

13.03.2026 / 11:59

Nashaniva.com

Выехаць або падоўжыць пражыванне трэба да 15 сакавіка, паведамляе пасольства Расія.

Фота: Noushad Thekkayil/NurPhoto via Getty Images

«Мясцовымі ўладамі прынята рашэнне аб спыненні дзеяння праграмы «бясплатнага пражывання турыстаў», якія знаходзяцца ў гатэлях краіны. Апошняя ноч дзеяння праграмы — з 14 на 15 сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні.

Катарскі бок настойліва рэкамендуе пакінуць краіну ў найбліжэйшы час. Ёсць некалькі спосабаў:

14 сакавіка авіякампанія Qatar Airways выканае рэйс у Маскву а 11:40 раніцы. Новыя рэйсы ў гэтым месяцы не плануюцца.

Наземным шляхам праз памежны пункт «Абу Самра». Далей можна вылецець праз адкрытыя аэрапорты Каралеўства Саудаўская Аравія: Эр-Рыяд, Дамам, Джыда ці ААЭ: Абу-Дабі і Дубай.

«Просім улічваць, што ў сувязі з напружанай рэгіянальнай сітуацыяй у гэтых краінах таксама магчыма затрымкі або адмены рэйсаў. Статус авіярэйсаў і актуальныя цэны на білеты неабходна правяраць на сайтах адпаведных міжнародных аэрапортаў і авіякампаній», — дадалі ў пасольстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула