БЕЛ Ł РУС

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт

13.03.2026 / 13:00

Nashaniva.com

Аўторак, 17 сакавіка, дзень, які ў Іране заўсёды прыводзіў да беспарадкаў.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

Нямецка-іранскі журналіст Міхель Абдалахі ў праграме прадказаў магчымы канец іранскага рэжыму з дакладнасцю да дня, піша Bild.

«Па іранскім календары апошні аўторак перад канцом года [па мусульманскім календары]— гэта аўторак на наступным тыдні — гэта нешта накшталт Новага года, там скачуць праз агонь і людзі святкуюць. Гэта дзень, які ў Іране заўсёды прыводзіў да беспарадкаў. 

Страляюць петардамі, і моладзь знаходзіцца на вуліцах. Магчыма, што калі людзі ў гэты дзень выйдуць на вуліцы, каб таксама выплюхнуць сваю злосць, нешта адбудзецца».

«Канец месяца посту Рамадан у гэтым годзе прыпадае на вельмі ўнікальную камбінацыю — амаль на той жа дзень, што і свята Новага года [наступная серада]. Але крамы зачыненыя, ніхто нічога не хоча купляць, ніхто не хоча выходзіць. Бо многія сем’і аплакваюць загінулых, масавыя расправы 8 і 9 студзеня яшчэ вельмі свежыя ў памяці. Цяпер не святкуюць.

Вось што мне паведамляюць: мы толькі чакаем, каб нам сказалі — зноў выходзьце на вуліцы, каб мы вызваліліся ад гэтай сістэмы. Мы хочам дыхаць. Мы хочам жыць», — працягвае Абдалахі.

«Здаецца, быццам іранскае насельніцтва хочуць падрыхтаваць…»

Асноўныя прыкметы набліжэння перавароту ў Іране, па словах эксперта — першыя расколіны ў сістэме:

«Новы лідар Маджтаба Хаменеі ўжо дванаццаць дзён не з’яўляецца. Дзяржаўнае тэлебачанне знішчана. Тым часам на вуліцах па апалчэнцах Басідж на іх кантрольна-прапускных пунктах наносіцца ўдары дронамі. І калі перастануць паступаць грошы, у звычайных апалчэнцаў Басідж (адно з падраздзяленняў КВІР) і ў Корпуса вартавых рэвалюцыі проста не будзе ежы».

З Ірана, па словах Абдалахі, паступаюць паведамленні, што частка вайскоўцаў больш не з’яўляецца на службу і дэзертуе: «У мяне няма адчування, што ўсё гэта адбываецца хаатычна. Хутчэй мы знаходзімся ў працэсе гістарычных перамен. Здаецца, быццам іранскае насельніцтва хочуць падрыхтаваць да дня Х».

Чытайце таксама:

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Каментары да артыкула