БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

13.03.2026 / 13:59

Nashaniva.com

«І эканамічныя пытанні, і санкцыі — усё ў комплексе. Там пытанняў дзесяць. Вядзем з імі перамовы па ўсіх пытаннях».

AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў журналістам змест беларуска-амерыканскага перагаворнага парадку дня і пацвердзіў магчымасць хуткага чарговага раўнду, піша БелТА.

«Мы вядзём з імі перамовы. Годна. Вывеўшы за дужкі Расію і Кітай. Гэта не абмяркоўваецца», — заявіў ён.

«Абмяркоўваем нашы двухбаковыя адносіны, пачынаючы ад аднаўлення нармальнай працы пасольства да вызвалення так званых палітвязняў. Хаця ў нас такіх артыкулаў няма, — сказаў ён. — І эканамічныя пытанні, і санкцыі — усё ў комплексе. Там пытанняў дзесяць. Вядзём з імі перамовы па ўсіх пытаннях. Пытанняў шмат».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула