БЕЛ Ł РУС

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана

13.03.2026 / 19:12

Nashaniva.com

Рэстаран Mak.by плануе змяніць назву кавы амерыкана пасля таго, як 8 сакавіка рэстаран наведаў Аляксандр Лукашэнка і загадаў зрабіць на аснове гэтага напою «беларускі брэнд». Пра гэта ў сторыз у інстаграме паведаміла праўладная тэлевядучая Вольга Макей, заўважыла «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Пасля прапанаванага Лукашэнкам перайменавання Макей правяла апытанне сярод сваіх падпісчыкаў, каб высветліць, як лепш называць амерыкана па-беларуску. Рэстаран заўважыў гэты пост і запрасіў вядучую на сустрэчу, дзе абмяркоўвалі магчымыя варыянты новай назвы.

На сустрэчы супрацоўнікі рэстарана падрыхтавалі нават форму для галасавання і спадзяваліся падабраць цікавае найменне для кавы. Макей не ўдакладніла, які варыянт абралі, але адзначыла, што назва павінна быць зразумелай, асацыявацца з кавай і добра глядзецца ў меню.

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў перайменаваць у Беларусі каву амерыкана

Усіх супрацоўнікаў Mak.by пераабуюць у лідскія кеды

Стала вядома, хто распрацаваў софт для тэрмінала, які адмовіўся абслугоўваць Лукашэнку

Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ

«Што, ізноў не аплачана?» Перад Лукашэнкам у Мак.бай хваліліся цуда-апаратам, які пры ім адмовіўся працаваць

Каментары да артыкула