БЕЛ Ł РУС

Зяленскі сустрэўся са спадчынным прынцам Ірана

14.03.2026 / 08:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны ў пятніцу ў Парыжы сустрэўся з сынам апошняга шаха Ірана Рэзай Пехлеві.

Фота: тэлеграм Уладзіміра Зяленскага

Зяленскі і Пехлеві абмеркавалі сітуацыю ў Іране і дамовіліся падтрымліваць сувязь.

«Падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў Іране і рэгіёне, а таксама амерыканскую аперацыю супраць тэрарыстычнага рэжыму. Прынц і яго каманда праінфармавалі мяне пра сігналы, якія яны атрымліваюць знутры краіны. Уладная вертыкаль сапраўды ўжо панесла значныя страты, і важна, каб іранскі рэжым ні ў чым не выйграў і каб людзі ў Іране атрымалі больш абароны жыцця і магчымасцяў вызначаць уласны лёс. Абмеркавалі, як міжнародны ціск і сумесныя намаганні могуць гэтаму дапамагчы», — напісаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула