«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ
14 сакавіка на наваполацкай плошчы Будаўнікоў у цэнтры горада правялі спаборніцтвы па колцы дроў сярод арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада.
Каб ні ў каго не ўзнікала сумневаў, чый прыклад натхніў навапалачан на такую форму баўлення вольнага часу, мерапрыемства назвалі «Рабі як Бацька!»
Прытым дровы не толькі секлі, але і рэзалі двухручнымі піламі.
Чытайце таксама:
Аб'явілі конкурс, каб знайсці сімвал чэмпіянату па колцы дроў
Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў