БЕЛ Ł РУС

Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін

15.03.2026 / 13:31

Nashaniva.com

Марозаў правёў на свабодзе каля года паміж першым вызваленнем і другім арыштам.

Іван Марозаў. Фота: сацсеткі

Стала вядома пра вызваленне блогера Івана Марозава. Ён цалкам адбыў другі тэрмін па палітычным абвінавачванні.

Спачатку Марозава арыштавалі ў студзені 2023 года. Ён атрымаў паўтара года зняволення за ўдзел у пратэстах. Выйшаў з калоніі ў Шклове ў красавіку 2024 года.

У чэрвені 2025 года па Марозава прыйшлі зноў. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Праваабаронцы меркавалі, што блогеру прысудзілі 2,5 года зняволення, аднак, магчыма, суд часткова залічыў яму ўжо раней адбыты тэрмін. 

Так ці іначай, днямі Марозаў вызваліўся з «рэцыдывісцкай» калоніі ў Оршы.

Івану Марозаву 43 гады. У 2000‑я ён вёў блог у Livejournal пад нікам hondurazian. Юрыст па адукацыі, Марозаў працаваў у IT-сферы. Таксама быў сярод арганізатараў квэста «Схватка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула