Арына Сабаленка працягвае захоўваць гіганцкі адрыў у сусветным рэйтынгу
Яна апярэджвае найбліжэйшую суперніцу на 3 242 балы.
Фота: Robert Prange/Getty Images
Сёння раніцай абнавіўся сусветны рэйітынг Сусветнай жаночай асацыяцыі. Арына Сабаленка пасля ўчорашняй перамогі ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе працягвае захоўваць гіганцкі адрыў: у беларускі — 11 025 балаў.
Алена Рыбакіна (Казахстан), якая ўчора прайграла Арыне, паднялася на другое месца, у яе 7783 балы, полька Іга Свёнтак — трэцяя (7 413), амерыканка Како Гаўф — чацвёртая (6 748).
Сабаленка паднялася на першае месца ў рэйтынгу ў сярэдзіне кастрычніка 2024 года. У гэтым рангу яна згуляла 105 матчаў, атрымаўшы перамогу ў 87, прайграўшы ў 18.
На гэтым тыдні стартуе турнір у Маямі.