БЕЛ Ł РУС

Падчас ракетнага ўдару па бранскім прадпрыемстве знішчылі абсталяванне беларускага «Планара»

16.03.2026 / 19:22

Nashaniva.com

Падчас нядаўняга ракетнага ўдару па расійскім прадпрыемстве ААТ «Група Крэмній Эл» у Бранску была знішчана тэхніка, пастаўленая беларускім ААТ «Планар» на суму некалькі мільёнаў даляраў ЗША, піша арганізацыя «Белпол».

Скрыншот з відэа

Паводле кантрактаў, якія мае ў сваім распараджэнні «Белпол», у перыяд з 2022 па 2025 год «Планар» паставіў для «Групы Крэмній Эл» дзясяткі ўстановак, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці мікрачыпаў.

Сярод пастаўленай тэхнікі — аўтаматы для падключэння вывадных кантактаў (ЭМ-4520 і ЭМ-4550), устаноўкі ультрагукавой зваркі (ЭМ-4341), тэставальныя комплексы (ЭМ-6610-1), аўтаматычныя ўстаноўкі сумяшчэння і экспанавання (ЭМ-5084БМ і ЭМ-5026АМ), устаноўкі мантажу крышталяў (ЭМ-4075А-1), прылады кантролю дэфектаў у фоташаблонах (ЭМ-6729Б-0,25) і лазернай карэкцыі тапалогіі шаблонаў (ЭМ-5181).

Адзін з кантрактаў прадугледжваў пастаўку чатырох аўтаматычных установак ЭМ-5084БМ на суму 3 899 100 даляраў ЗША з тэрмінамі паставак у чэрвені і снежні 2023 і 2024 гадоў. Абсталяванне прызначана для працы з крэмніевымі пласцінамі 100 і 150 мм і выкарыстоўваецца для фарміравання малюнкаў мікрачыпаў на паўправадніковых слаях з тэхналагічным крокам 800 нм.

Акрамя «Групы Крэмній Эл», «Планар» таксама пастаўляе абсталяванне на дзясяткі іншых расійскіх прадпрыемстваў.

Чытайце таксама:

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Крэмній Эл» у суседнім з Беларуссю Бранску

Каментары да артыкула