БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы на сажалцы стала масава мерці рыба

16.03.2026 / 21:37

Nashaniva.com

16 сакавіка ў Лунінецкую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паступіла паведамленне пра гібель рыбы ў сажалках Боханава ў горадзе Лунінец, паведаміла Мінпрыроды Беларусі.

Фота: Мінпрыроды

Супрацоўнікі інспекцыі разам з іншымі службамі выехалі на месца і агледзелі берагавую лінію. Падчас першапачатковай праверкі магчымых крыніц забруджвання вадаёма не выявілі.

Спецыялісты Пінскай міжраённай лабараторыі аналітычнага кантролю ўзялі пробы вады для даследавання. Камунальнае прадпрыемства «Лунінецкая ЖКГ» арганізавала збор і ўтылізацыю загінулай рыбы.

Фота: Мінпрыроды

Паводле папярэдніх тлумачэнняў, прычынай гібелі рыбы мог стаць недахоп кіслароду ў вадзе. Зімой з-за працяглых маразоў на вадаёмах утварыўся лёд таўшчынёй да 40—50 сантыметраў, што пагоршыла кіслародны рэжым у вадзе.

Чытайце таксама:

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака

Каментары да артыкула